Беларусы прапануюць у Літве за іншамаркі каштоўныя металы
Паводле літоўскіх прадаўцоў, ад беларусаў сталі паступаць прапановы набыць машыну нават за золата або іншыя каштоўныя металы.
"Сёння сітуацыя такая, што ў Беларусі не засталося грошай. Свае рублі ў іх ёсць, аднак грошай няма ў іх банках, яны ўжо не могуць набыць ні еўра, ні долары ЗША, ні нават расійскія рублі. Яны выкупілі залатыя і плацінавыя зліткі, былі прапановы заплаціць за машыны золатам і плацінай", — адзначае прадстаўнік Automodus Ірвідас Часайціс.
Гандляры ўжыванымі аўто чакаюць пакупнікоў з Усходу. З 1 ліпеня ў Беларусі, Расіі і Казахстане набывае моц падатак на імпарт аўтамабіляў, у некаторых выпадках ён павялічыцца ў 12 разоў. Таму цяпер перакупшычкі машын з гэтых краін намагаюцца купіць як мага больш аўто, перадае Delfi.