Беларусы ўдзельнічаюць у планаванні вайсковых вучэнняў ва Украіне
Яны пройдуць у ліпені ў Мікалаеўскай вобласці.
Сумесныя ўкраінска-беларуска-расійскія тактычныя вучэнні маюць назву "Славянская садружнасць-2012", іх удзельнікі (ад кожнай краіны — па роце вайскоўцаў) "будуць выконваць задачы па міратворчай тэматыцы".
Як паведамляе УНІАН, ва Украіне цяпер праходзіць трохдзённая канферэнцыя па планаванню міжнародных вучэнняў. Сярод іншых у ёй удзельнічаюць і вайскоўцы Сілаў спецыяльных аперацый Беларусі.