Беларусы яшчэ 5 гадоў будуць піць малдаўскі каньяк
Еўрасаюз даў Малдове права на экспарт алкагольнай прадукцыі пад назвамі Champagne, Cognac і Cahors яшчэ цягам 5 гадоў.
Прадугледжана, што да 2016 года ў рэспубліцы будуць прынятыя захады для прывядзення малдаўскай прадукцыі ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі вытворчасці і маркіроўкі. Ужо праз 5 гадоў Малдова будзе пастаўляць на экспарт не "Шампанскае", а пеністае віно Spumant, не каньяк, а Divin, замест кагора будзе рабіцца віно пад назвай Pastoral, перадае БелТА.
Беларусь — другі пасля Расіі рынак збыту малдаўскіх він і дзівінаў, перадае малдоўскі "АиФ". У 2010 г. Малдова экспартавала ў Беларусь вінаробчай прадукцыі на 41,33 млн долараў, што складае 23,5% ад агульнага аб'ёму паставак алкагольнай прадукцыі за мяжу.