Беларусы за мінулы год купілі валюты на 4 мільярды долараў

Паводле Нацбанку, жыхары краіны ў снежні 2011 году купілі ў банкаў наяўнай замежнай валюты на 42% больш, чым у лістападзе.

У цэлым за 2011 год беларусы купілі $ 4 млрд наяўнай замежнай валюты ў эквіваленце. Гэта, аднак, на 47% менш у параўнанні з папярэднім годам, паведамляе “Радыё Свабода”.