Беларусы заваявалі пяць медалёў на алімпіядзе па матэмытыцы
Міжнародныя спаборніцтвы завяршаюцца сёння ў Амстэрдаме.
Юныя беларускія матэматыкі здолелі атрымаць два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі. Усе пераможцы навучаюцца ў Мінску – у ліцэі БДУ і 41-ай школе. Усе яны папярэдне прайшлі адбор на гарадскоі і рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы.
Раней беларускім школькнікам ўжо ўдалося заваяваць 11 медалёў на алімпіядах па хіміі, фізіцы і біялогіі. Агулам у беларусаў зараз 16 узнагарод, паведамляе БелТА.