Беларусы збіраюць грошы для 15-гадовага “пінскага пустэльніка”
Газета “Вечерний Брест” напісала артыкул аб 15-гадовым гадаванцы Пінскай школы-інтэрната, які збег і сорак дзён пражыў у лясной зямлянцы.
Каб выжыць, падлетак краў з навакольных дач ежу і рыштунак, за што і трапіў на лаву падсудных. Уражаныя чытачы пачалі збор грошай, каб кампенсаваць пацярпелым скрадзеныя рэчы. Яны спрабуюць уратаваць мальца ад калоніі. Ёсць прапановы нават пісаць калектыўны зварот да кіраўніка дзяржавы.