Беларусы змогуць абмяняць старое аўто на новае

Пра гэта заявіла генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава.

Па яе словах, сістэма прадугледжвае, што аўтадылер набудзе стары аўтамабіль кліента ў залік новай іншамаркі. Шабанава адзначыла, што сістэма трэйд-ін станоўча адаб'ецца на стане аўтамабільнага рынку краіны. Да аўтадылераў даволі часта звяртаюцца ўладальнікі ўжываных аўтамабіляў, якія хочуць збыць сваю машыну і перасесці ў новую іншамарку з гарантыяй. Аўтадылеры гатовыя працаваць з гэтай катэгорыяй кліентаў.

Шабанава: "Нашы запыты ўраду пачыналіся з таго, каб змяніць сістэму збірання ПДВ пры сістэме трэйд-ін. Дылер прымае аўтамабіль у старога кліента, рамантуе яго. І толькі пры продажы новаму ўладальніку з аўтадылера спаганяецца ПДВ. З намі ўсе міністэрствы згодныя. Мы ўжо накіравалі ліст віцэ-прэм'еру Сяргею Румасу, які курыруе гэтыя пытанні. Чакаем, што нешта будзе."