"Белтэлекам" павялічыў на 10% тарыфы на доступ у інтэрнэт
Павышэнне тарыфаў адбылося 1 сакавіка.
Як інфармуе БЕЛТА, падаражэлі не толькі тарыфныя планы кругласутачнага доступу ў інтэрнэт, але і некаторыя пакетныя прапановы. Калі тарыфы на доступ у інтэрнэт павялічыліся на 10%, то пакетныя прапановы - на 8% і вышэй.
Павышэнне коштаў у кампаніі тлумачаць неабходнасцю мадэрнізаваць сетку, набываць сучаснае абсталяванне і забеспячваць гарантавана высокую якасць паслуг.