"Белтэлекам" з 18 студзеня павышае цэны на 10%
Павышаецца кошт паслугаў прадастаўлення доступу ў інтэрнэт (byfly) і інтэрактыўнага тэлебачання (Zala).
Цэны на паслугі прадастаўлення доступу ў інтэрнэт павялічацца ў сярэднім на 9,7%. Інтэрактыўнае тэлебачанне падаражэе на 10%. Акрамя таго, у сярэднім на 10% павысяцца расцэнкі на тэлефанаванні з гарадскіх тэлефонаў на нумары абанентаў сотавых аператараў.
Як паведамляе БЕЛТА, павышэнне тарыфаў нацыянальны аператар электрасувязі тлумачыць неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання. Нагадаем, сёлета "Белтэлекам" ужо павышаў тарыфы на 20%.
Фота — bymedia.net