"Белтрансгаз" — самае стратнае ААТ Беларусі ў 2011 годзе
Па выніках мінулага года прадпрыемства атрымала страты ў памеры 151 мільён расійскіх рублёў (каля 38 580 млн беларускіх рублёў).
Яны былі выкліканыя леташняй дэвальвацыяй беларускага рубля.
Топ-12 самых стратных акцыянерных таварыстваў адкрытага тыпу за 2011 год склала электроннае выданне "Ежедневник". У яго патрапілі піўзавод "Аліварыя", кобрынская птушкафабрыка, "Рэчыцкі тэкстыль", валожынскі льнокамбінат ды іншыя ААТ.
Фота — bymedia.net