Бензін будуць адпускаць па 20 літраў у адны рукі?
"Белнафтахім" плануе абмежаваць продаж бензіну і дызельнага паліва. Такім чынам канцэрн мяркуе абараніць эканоміку краіны.
Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", абмежавальныя меры прымаюцца, каб "не дапусціць далейшага павелічэння вывазу за мяжу бензіна і дызельнага паліва, набытых на беларускіх АЗС, і прычынення шкоды эканоміцы краіны".
Абмежаванні на водпуск паліва будуць тычыцца, найперш, прымежных заправак.
Абсурднасць сітуацыі ў тым, што, прынамсі, 60% у рознічнай цане паліва складаюць розныя падаткі і зборы, якія ідуць у бюджэт дзяржавы, каментуе "Наша ніва".
Акрамя таго, Беларусь сёлета плануе завезці ў краіну больш за 27 млн тон нафты, як заяўляецца, дзеля наступнай перапрацоўкі. Гэта амаль на 5 млн тон перавышае тэхналагічныя магчымасці двух беларускіх НПЗ. Падавалася, паліва не будзе куды дзяваць, але ў "Белнафтахіма" свая логіка.