Бердымухамедаў задаволены беларускай сельгастэхнікай

Як паведамляе ІА REGNUM са спасылкай на прэс-службу кіраўніка туркменскай дзяржавы, у ліку прыярытэтных накірункаў было названае супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі.

"Туркменскі лідар з задавальненнем канстатаваў, што за апошні час матэрыяльна-тэхнічная база АПК істотна папоўнілася надзейнай сельскагаспадарчай тэхнікай беларускіх партнёраў, якая добра зарэкамендавала сябе ў глебава-кліматычных умовах Туркменіі", — адзначае прэс-служба Бердымухамедава.