Берлінскі палітолаг: Масква застаецца адзінай апорай для Лукашэнкі
Берлінскі палітолаг Ашот Манучаран
Каментуючы чарговы разлад паміж Масквой і Мнскам пасля недоўгачасовага
перамір'я, заявіў, што тактыка, якую выкарыстоўвае сёння Лукашэнка,
зусім не новая, а "звычайна ўжываецца дыктатарскімі рэжымамі ў адносінах з іншымі краінамі".
"Тэгеран досыць доўга трымае, па сутнасці, у закладніках некалькіх нямецкіх журналістаў, спрабуючы выбіць сабе нейкія прэферэнцыі ад Берліна. Так і Лукашэнка. Магчыма, ён у абмен на вызваленне арыштаваных грамадзян РФ патрабуе ад Масквы актыўнай абароны сваіх інтарэсаў ад ціску з боку Захаду, які не прызнаў вынікі выйграных ім прэзідэнцкіх выбараў", – сказаў доктар Манучарян.
Па словах палітолага, у гэтай сітуацыі на сур'ёзную канфрантацыю з Расіяй Лукашэнка не вырашыцца – Масква застаецца яго адзінай апорай на сусветнай арэне, паведамляе "Независимая газета".