Бернд Штанге дапрацуе ў Беларусі да заканчэння кантракту

Такі каментар даў газеце Прессбол першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян. Ён абверг інфармацыю пра тое, што трэнер зборнай можа не дапрацаваць да завяршэння кантракту, які дзейнічае да 30 лістапада 2011 года.

Са словаў прадстаўніка Федэрацыі футбола, Штанге правядзе заключны матч сёлетняга адборачнага цыклу з румынамі. Нарэшце, на сумеснай нарадзе з трэнерамі клубаў ён прааналізуе выступ нацыянальнай зборнай, падвядзе вынікі сваёй працы. І на гэтым федэрацыя з ім развітаецца.