"Без Білета" знялі рэтра-кліп пра савецкае дзяцінства і сяброўства
У відэа фігуруюць "Запарожац", дзвюхкасетнік, самаробныя нунчак, аўтэнтычная вопратка і ўдзельнікі і фэны гурта.
26 верасня гурт “Без Білета” прэзентуе новы кліп на песню “Байканур 66”, якая ўвойдзе ў новы альбом “Звезда”. У ролі рэжысёра відэа пра савецкае дзяцінства ў стылі рэтра выступіў Мацвей Сабураў, які прыдумаў гісторыю пра пецярых сяброў і пра іх вясковыя вакацыі. У кліпе шмат атрыбутаў, характэрных для савецкіх часоў канца 80-х. Сярод іх – аўтамабіль “Запарожац” бананавага колеру, элегантны дзвюхкасетнік, самаробныя нунчакі і аўтэнтычная вопратка.

Здымкі кліпа прайшлі напрыканцы лета ў вёсцы Белая Царква, што ў Віцебскай
вобласці. Традыцыйна, ў кліпе зняліся сябры і фэны “Без Білета”. Яны з’яўляюцца
ў кульмінацыйным моманце відэа пад кодавай назвай “Вясковая дыскатэка”.
Нагадаем, прэзентацыя новага альбома “Звезда” і адначасова Дзень Безбілетніка
адбудуцца ў сталічным Палацы спорту 19 лістапада.
Фота: Аляксандр Жарнасек & FFMstudio.