The Beatles адзначае свой 50-гадовы юбілей
5 кастрычніка 1962 года з’явіўся першы сінгл легендарнага гурта — “Love Me Do”.
Гэтая дата стала нагодай для многіх брытанцаў адсвяткаваць юбілей любімага калектыву. У гэтыя выходныя прыхільнікі квартэту збяруцца ў Ліверпулі на музычны флэшмоб і пастараюцца ўсталяваць сусветны рэкорд па харавых спевах, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кружэлку з сінглам The Beatles у кастрычніку 1962 года спачатку слухалі неахвотна, у брытанскіх чартах яна была толькі на 17-м месцы. Ліверпульская чацвёрка прачнулася знакамітай толькі пасля таго, як праз пару месяцаў трапіла на тэлестудыю: з таго моманту свет захварэў на бітламанію і дагэтуль не можа ад яе вылекавацца.
Цікава, што адзін з “Бітлоў” Пол Макартні на сваім сайце чамусьці не згадвае 1962 год, а піша сваю музычную гісторыю толькі з 1965 года.