Блізка да Зямлі праляцеў астэроід, які мог разбурыць цэлы горад

NASA прызнае, што астэроід быў выяўлены толькі за некалькі дзён да яго максімальнага збліжэння з Зямлёй, і навукоўцы ўсяго свету і цяпер дакладна не ведаюць, адкуль астэроіды бяруцца.

Гэтае нябеснае цела мела дыяметр да 140 метраў — як хмарачос ці нават невялікі гарадскі квартал. Ён большы за чэлябінскі болід у 8 разоў. Калі б такі астэроід упаў на Зямлю, ён мог бы разбурыць цэлы горад, перадаюць інфармагенцтвы.