BMW адклікае 300 тысяч машын з-за дэфекту акумулятара

Як інфармуе ВВС, праблема датычыць аўтамабіляў пятай і шостай серый, выпушчаных паміж 2003 і 2010 годам. Нямецкі аўтаканцэрн паведаміў пра атрыманне дзевяці скарг ад спажыўцоў, якія датычылі дрэннай працы акумулятара.

Зрэшты, ні ў адным выпадку з дзевяці выяўлены дэфект не прывёў да дарожна-транспартнага здарэння ці траўмы аўтаўладальніка.