Партыя БНФ і АГП зняліся з парламенцкіх выбараў
Другія сесіі “байкотных” з’ездаў дзвюх апазіцыйных партыяў прайшлі 15 верасня ў Мінску.
У Партыі БНФ за рашэнне сысці з выбарчай дыстанцыі прагаласавалі 37 дэлегатаў, 3 былі супраць і 5 устрымалася. У Аб’яднанай грамадзянскай партыі рашэнне аб байкоце прынялі аднагалосна, перадае Радыё Свабода.
Абедзве арганізацыі такім чынам выказваюць свой пратэст супраць чарговых недэмакратычных выбараў.
Галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў адбудзецца ў наступную нядзелю, 23 верасня.
Фота — bymedia.net