BNP Paribas таксама спыніў супрацоўніцтва з Беларуссю

Супрацоўніцтва з беларускім урадам спыніў французскі банк BNP Paribas, паведаміла брытанская газета The Independent.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў БелаПАН прадстаўнік брытанскай праваабарончай арганізацыі Index on Censorship Майк Харыс. Праваабаронца таксама нагадаў, што некалькімі месяцамі раней супрацоўніцтва з Беларуссю спыніў брытанскі Royal Bank of Scotland.

Deutsche Bank і BNP Paribas разам з брытанскім Royal Bank of Scotland і расійскім “Сбербанком” выступалі арганізатарамі размяшчэння беларускіх еўрааблігацый.