Большасць еўрапейцаў баяцца стаць ахвярамі кіберзлачынцаў

Высветлілася, што 12% рэспандэнтаў ўжо былі ахвярамі кібермахляроў, а 8% — ахвярамі крадзяжоў ідэнтыфікацыйных дадзеных. 59% апытаных еўрапейцаў заявілі, што не адчуваюць сябе дастаткова інфармаванымі адносна рызыкі кіберзлачыннасці, а 74% адзначаюць рост небяспекі стаць яе ахвярамі. І пры гэтым 53% з іх на працягу мінулага года не мянялі ніводнага свайго анлайн-паролю.

Па выніках даследавання, 53% карыстальнікаў Інтэрнэта ў 2011 годзе здзяйснялі пакупкі праз Сеціва, 52% карысталіся сайтамі сацыяльных сетак, 48% — паслугамі анлайн банкінга, інфармуе УНІАН.

Фота — FreakingNews.com