Большасць еўрапейцаў чулі пра карупцыю, але з ёй не сутыкаліся
Апытанне было праведзена на замову Еўракамісіі ў 27 краінах ЕС.
У вырашэнні карупцыйных праблемаў людзі найбольш давяраюць судам і паліцыі (каля 40%), а вось нацыянальным лідарам і інстытутам Еўрасаюза — толькі 5-6%. Толькі траціна апытаных лічаць сябе інфармаванымі аб узроўні карупцыі ў краіне. Больш паловы рэспандэнтаў добра ведаюць пра яе толькі ў чатырох краінах — Кіпры, Грэцыі, Румыніі і Італіі. Толькі 8% заявілі, што іх прасілі ці чакалі ад іх хабараў на працягу мінулага года, паведамляе УНІАН.