“Бомба” ў кінатэатры каштавала жартаўніку 8 мільёнаў рублёў

Як паведамляе Іntex-press, "мiнёрам" стаў 47-гадовы жыхар Баранавічаў. Увечары 2 кастрычніка на падпiтку ён патэлефанаваў на спецлінію "101" са свайго мабiльнiка. Мужчына паведамiў, што праз дзве гадзіны адбудзецца выбух у кінатэатры "Звязда". З будынка былі эвакуяваныя каля 170 чалавек. Аднак сапёры, якія прыбылі на месца здарэння, ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Суд прызнаў жартаўніка вінаватым у заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку. Улічваючы тое, што мужчына да гэтага ніводнага разу не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, яму прызначылi  пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь