Брагінскія ратавальнікі дасталі са студні бамжа

На месцы работнікі МНС знайшлі калодзеж для пітной вады глыбінёй каля 10 метраў, які не эксплуатаваўся. У ім сапраўды знаходзіўся грамадзянін без пэўнага месца жыхарства.

Небараку выцягнулі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" той быў дастаўлены ў цэнтральную раённую лякарню, піша газета “Звязда”. Сам мужчына дакладна патлумачыць сэнс уласных дзеянняў не змог. Магчыма, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.