Брамнік "Трактара" Мезін: пасля выбуху метэарыта падумаў, што вайна

БЕЛТА датэлефанавалася да вядомага брамніка Андрэя Мезіна, які яшчэ летась выступаў за хакейную зборную Беларусі і мінскае "Дынама", а цяпер — за чалябінскі "Трактар".

"У гэты момант, я знаходзіўся дома, насамрэч сітуацыя вельмі сур’ёзная, карніз адваліўся, з разетак паваліў дым, — расказвае Мезін. — Саму ўспышку не бачыў, але грукат быў такі, што падумаў — вайна пачалася. За акном была паласа дымавая, людзі выбягалі на вуліцы. Цяпер ўляглося, панікі ніякай няма. Будзем чакаць, як далей падзеі будуць разгортвацца".

Фота — ria.ru