Брэсцкі аэрапорт "ажывяць" чартэры ў Турцыю?
З аэрапорта Брэста ўпершыню будзе пракладзены авіямаршрут у Турцыю. Зрэшты, пакуль рэгулярныя пасажырскія рэйсы адсюль не выконваюцца наогул.
Чартэрныя рэйсы ў Анталію арганізуе міжнародны тураператар, які мае офісы ў Беларусі. Ён упэўнены, што туры з Брэста будуць карыстацца попытам, бо яны прыкладна на 200 долараў танней, чым з Мінска. Першы самалёт з Брэста ў Турцыю вылеціць 27 траўня, піша "Брестская газета".
Выконваць чартэрныя рэйсы будзе нацыянальная авіякампанія "Белавія" на самалёце "Боінг-737".
Сёння з Брэсцкага аэрапорта не ажыццяўляецца ніводзін рэгулярны пасажырскі авіярэйс. Па словах начальніка Брэсцкага філіяла ДП "Белаэранавігацыя" Міхаіла Скрабко, з 10 чэрвеня адновіцца рэгулярныя авіязносіны з Калінінградам. "Звестак пра чартэрныя рэйсы з Брэста ў Турцыю я пакуль не маю", — падкрэсліў Скрабко.