Брэсцкія пенсіянеркі прайгралі спрэчку з афрыканцам

Ушчуваць госця пачалі ад прыпынка “Тэхнічны ўніверсітэт”, дзе той сеў раней за жанчын. У выніку маладзён падняўся і выйшаў праз 5 кіламетраў — ля банка, куды і ехаў. Адна з жанчын, Лідзія Фёдараўна,  абураецца:

“Гаварыла я з гэтым маладым чалавекам. Адкуль ён, што і чаму. Добра ён разумее па-руску. Казала яму, што ў нас парадак такі: дзяўчына падыйшла — мусіш саступіць месца. А ён не саступіў.  Сказаў, у іх традыцыя другая. Жонка будзе стаяць, а ён будзе сядзець. Хай сабе яна нават валяецца! А ў нас саступаць традыцыя”.

Пасажыры тралейбуса  жанчын не падтрымалі. Адзін мужчына дык наадварот, параіў не лезці маладому афрыканцу ў душу.

Нкома, як назваўся малады чалавек, патлумачыў: сапраўды, у Нігерыі, адкуль ён родам, у грамадскім транспарце “можна сядзець, калі даспадобы”.

Нігерыец вучыцца на першым курсе Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Праз чатыры гады мае стаць інжынерам.