Брэстаўчане адзначылі “Гадзіну Зямлі” вогненым шоў (фота)

“Гадзіна Зямлі” праводзіцца праз тыдзень пасля надыходу вясновага раўнадзенства, калі працягласць дня і ночы ў абодвух паўшар'ях зраўнялася. Кожны год каля 2 мільярдаў чалавек выключаюць святло на 1 гадзіну, каб выказаць сваю занепакоенасць небяспечнымі наступствамі змянення клімату.

У Брэсце акцыю ладзіць экалагічны інфармацыйны цэнтр "Экадом". Яна праходзіць ужо ў чацьвёрты раз. Першым у горадзе над Бугам да акцыі далучыўся ЦУМ, пляцоўка каля якога і стала традыцыйным месцам збору брэстаўчан. Сёлета агні таксама гаснуць ў адміністрацыйных будынках гораду, а ў шматлікіх кафетэрыях праходзіць "вечар пры свечках".