Брэстаўчане на ўсю ноч засталіся без ацяплення

Каля дзесяці гадзін без ацяплення заставаліся 12 будынкаў. У іх ліку шэсць адміністрацыйных і столькі ж пяціпавярховых жылых дамоў, паведамляе БелаПАН.

Каб выправіць аварыю, выратавальнікі задзейнічалі перасоўную майстэрню, два зварачныя апараты, адзін экскаватар і 8 работнікаў. Працы вяліся ўсю ноч і скончыліся каля 6 гадзін раніцы.

Тэмпература паветра на вуліцы тым часам была 0 градусаў.