Брэстаўчанам прапануюць прыз за 20 квіткоў на праезд

Грошы абяцае прадпрыемства "Брэстаўтатранс". Акрамя галоўнага прыза будуць разыграныя і 50 дадатковых — ад 250 тысяч рублёў і больш.

Гэтымі мерамі "Брэстаўтатранс" спадзяецца заахвоціць пасажыраў плаціць за праезд. У сваю чаргу, гэта дазволіць транспартнікам зменшыць страты ад перавозак пасажыраў і палепшыць сваё фінансавае становішча. Апошнім часам і ў аўтобусным, і ў тралейбусным парку Брэста адчуваецца недахоп кіроўцаў. Прычыны – цяжкая праца і адносна невялікі заробак.