Брэсцкая ДАІ падвяла вынікі конкурсу “Кур’ёзы на дарогах”
Конкурс праводзіўся сярод матэрыялаў, дасланых і выстаўленых на сайце брэсцкай дзяржаўтаінспекцыі.
Частку работ Еўрарадыё ўжо змяшчала на сваім сайце.
У намінацыі "Фота" перамог удзельнік, які даслаў тры фатаграфіі з розных рэгіёнаў Беларусі. Адна з яго работ знятая на Віцебшчыне. Гэта фота знака “Дзеці на дарозе”, усталяванага акурат ля агароджы могілак.
У намінацыі "Відэа" пакуль паступіла мала матэрыялаў, як кажа кіраўніца аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук.

Гэта быў першы прамежкавы фініш бестэрміновага конкурсу. Яго вынікі будуць падводзіцца штомесяц. Пераможцаў чакаюць дыплом і невялікія матэрыяльныя прызы, якія маюць дачыненне да дарожнага руху.
