Брэсцкая ДАІ раіць аўтамабілістам спадзявацца на Бога
Каля Брэсцкай крэпасці 27 ліпеня будуць асвянчаць аўтамабілі. Гэта ініцыятыва мясцовай ДАІ.
Запрашэнне на сайце абласной ДАІ адрасуецца найперш “маладым кіроўцам са стажам менш за 3 гады”. “Высвенціць” аўтамабілі і раздасць іконкі настаяцель Свята-Петрапаўлаўскага храма. Збор прызначаны а 16-й гадзіне на паркінгу каля ўваходу ў мемарыял.
Акцыю назвалі “За дарогі — без слёз!!!”