Брэсцкая фірма рэзка павысіла дольшчыкам кошты на кватэры

Пра павышэнне коштаў на 20-50 мільёнаў паведамляецца ў разасланай нядаўна дапаўняльнай дамове. Будаўнікі кажуць, быцам праектная арганізацыя няправільна палічыла кошты. Калі 60% грошай не будуць выплачаныя да канца лета, дырэктар “Віты” Уладзімір Галавач мае намер скасаваць дамову пра забудову і аддаць унесеныя раней грошы.


2 чэрвеня дольшчыкі правялі сход. Зараз яны скардзяцца ў розныя інстанцыі, “Віту” правярае Дзяржкантроль. На сходзе падпісалі ліст на імя гендырэктара фірмы Уладзіміра Галавача. Дольшчыкі патрабуюць дэталёвага тлумачэння павышэння. Дырэктар мае сваё меркаванне.


Галавач: "Гэта зроблена не каб прадаць, а каб дабудаваць дом. Але не за нашы грошы, таму што мы не дзяржава: мы не можам будаваць людзям жыллё і аддаваць. Я на сходы не хаджу, бо там жаночы базар. У нас сітуацыя не з абвалам валюты, у нас сітуацыя іншая. Мы не павышаем кошты ў сувязі з падаражэннем валюты ні на капейку, хоць і нясем убыткі ў 3 мільярды. Павышаем па прычынах, указаных у дапаўняльнай дамове".

Дарэчы, узімку яшчэ адна брэсцкая фірма “Облік” заявіла пра банкруцтва. Падманутымі апынуліся каля 400 дольшчыкаў.