Брэсцкая пенсіянерка пакінула ў маршрутцы болей за 8,5 тысяч долараў
Жанчына ехала на маршрутнай таксоўцы № 20 па вуліцы Смірнова, выйшла на сваім прыпынку, а ў машыне пакінула куртку.
Усё б нічога, і са стратай можна было б змірыцца, каб у кішэні вопраткі не было 8630 долараў. Потым пасажырка спахапілася, але было позна, у салоне маршруткі адзення не было. Жанчына пабегла ў міліцыю, напісала заяву. Справу завялі, а вось надзеі на тое, што грошы знойдуцца, няшмат, піша газета “Звязда”.