Брэсцкі Камітэт дзяржаўнага кантролю чакае "стукачоў"
Для гэтага адкрытыя пяць “гарачых тэлефонных ліній”.
Па двух “гарачых тэлефонах” у Брэсце прымаюць сігналы пра правапарушэнні ў гаспадарцы, гандлі, выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і нават у знешнеэканамічнай дзейнасці.
На тры “гарачыя” тэлефоны ў Брэсце, Баранавічах і Пінску можна выказаць заўвагі па гатоўнасці дзіцячых садкоў і школ да новага навучальнага года.
Аб’яву КДК паказваюць па мясцовым тэлеканале і надрукавалі ў газеце “Кобрынскі веснік”.