Брэсцкіх кіроўцаў не заахвочваюць правесці Дзень без аўтамабіля
Прынамсі, бясплатнага праезду для іх не планавалася. Пра гэта кажуць у аўтобусным парку №1.
Супрацоўніца аўтапарку: "Нам такі загад не прыносілі ў аддзел перавозак. Летась — так, пры прад’яўленні пасведчання кіроўцы праезд быў бясплатны. А сёлета плаціць трэба. Не ведаю чаму".
У "Брэстаблаўтатрансе" ўсё тлумачаць стратнасцю пасажырскіх перавозак.
У выніку, у Брэсце на Дзень без аўтамабіля ладзяцца толькі праверка аўтамабіляў на выхлапны газ і велапрабег ад Брэсцкай крэпасці па цэнтры горада. Усё гэта арганізоўваюць супрацоўнікі ДАІ.