Брэсцкія актывісты наведаюць закінутыя вёскі Чарнобыльскай зоны

Удзельнікі азнаямляльнай экскурсіі змогуць 21 і 22 красавіка больш даведацца аб прычынах і наступствах катастрофы. У гэтыя дні брэсцкія "сталкеры" пабываюць у вёсках-"прывідах" Гомельскай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла каардынатарка паездкі Ірына Мароз.

Ірына Мароз: "Экскурсія адбудзецца ў бліжэйшую зону адсялення па беларускі бок мяжы. Падчас яе плануецца наведаць пацярпелыя ад аварыі мясціны, каб людзі маглі на ўласныя вочы адчуць і зразумець сапраўдныя маштабы катастрофы — як экалагічнай, так і чалавечай".

Пасля экскурсіі яе ўдзельнікі правядуць конкурс фотаздымкаў, зробленых падчас паездкі. Таксама пройдзе і конкурс творчых працаў: эсэ, нарысаў, апавяданняў і г.д.

Фота — chornobyl.net