Брэсцкія актывісты збіраюцца трапіць на сесію гарсавета

Як паведаміла агенцтву БелаПАН актывістка кампаніі Ганна Канюс, 21 лістапада яны накіравалі зварот на імя старшыні Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў. Актывісты таксама просяць паведаміць ім аб парадку бліжэйшай сесіі гарсавета, даце і месцы яе правядзення. Трапіць на сесію збіраюцца адразу 11 чалавек.