Брэсцкія аўтазлодзеі не крадуць расійскія аўтамабілі
Па стане на кастрычнік 2011 года ў вышуку былі 8 скрадзеных аўто, паведамляе Брэсцкая дзяржаўтаінспекцыя.
Самую “новую”, 7-гадовую сіне-жоўтую “Хонду”, скралі летам у Брэсце. Самы стары — 28-гадовы жоўты “Мэрсэдэс”. Яго ўгналі ў Іванаўскім раёне.
Што да фірмаў-вытворцаў, дык у аўтазлодзеяў няма ўлюбёных — усе аўто розных марак.