Брэсцкія бібліятэкары хочуць вярнуць на радзіму Брэсцкую Біблію
Яны натхніліся прыкладам выкупленага ў Маскве Статута Вялікага Княства Літоўскага.
Бібліятэкары прапанавалі вярнуць на радзіму арыгінал Брэсцкай Бібліі, піша "Вечерний Брест". Спецыялісты кажуць, што ведаюць, дзе знаходзіцца асобнік кнігі. Дарэчы, каштуе ён значна меней за 45 тысяч долараў, сабраных на выкуп Статуту.
Брэсцкая Біблія — другі поўны пераклад Святога Пісьма на польскую мову. Кніга была выдадзеная на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе.