Брэсцкія чыноўнікі рэкламуюць канцэрт Дарафеевай на афіцыйных бланках
Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслаў Хафізаў карыстаючыся службовым становішчам прасоўвае сярод падапечных любімую спявачку.
На афіцыйным бланку гарвыканкама чыноўнік разаслаў дырэктарам брэсцкіх прадпрыемстваў прапанову набыць квіткі на канцэрты "Заўсёды разам са сваім народам!" тэатра песні Ірыны Дарафеевай, піша "Хартыя 97".
У Брэсце канцэрт адбудзецца 28 ліпеня ў Дзень горада ў канцэртнай залі Абласнога грамадска-культурнага цэнтра.