Брэсцкія кіроўцы ўпрыгожылі свае аўтамабілі нацыянальнай сімволікай (фота)

Падобнае мерапрыемства ўжо праходзіла ў Брэсце 14 траўня. Прымеркавана яно было да 17-годдзя реферэндума, які пазбавіў бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" дзяржаўнага статусу.

Са словаў абласнога каардынатара "Руху "За свабоду!" Дзяніса Турчаняка, тыя, хто ў той дзень не паспелі атрымаць стужкі, самі праз інтэрнэт прапанавалі паўтарыць акцыю.

Турчаняк: "Адмыслова для гэтага была выдзеленая гадзіна часу і вызначана месца: "Калі ласка, хто хоча атрымаць стужку, можаце прыйсці". Людзі, якія падыйшлі, мне незнаёмыя, усе яны чыталі абвестку на партале "Віртуальны Брэст".

Як таксама дадаў грамадскі актывіст, будзе мэтазгодна пашукаць і іншыя формы распаўсюду нацыянальнай сімволікі. Напрыклад, даць аб'яву ў газету: "Падару стужку любому жадаючаму".