Брэсцкія спецназаўцы — наймацнейшыя ў краіне

Спаборніцтвы праходзілі ў Брэсце. Сёлета ў іх ўдзельнічалі 10 камандаў. У іх ліку падраздзяленні міліцыі спецыяльнага прызначэння службы абласцей, каманда Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі, спецназ "Алмаз", прадстаўнікі сталічнай міліцыі і СОБР.

Па выніках спаборніцтваў лепшым стаў брэсцкі абласны спецназ, срэбра заваявала каманда СОБРа, а трэцяе месца заняў "Алмаз".

Спаборніцтвы складаліся з трох этапаў. Першы — стральба з табельнай зброі, другі — паласа з перашкодамі, трэці — крос на 3 км.