Брэсцкія студэнты ўтварылi чэргi ў пунктах здачы крывi
Акцыя на "Дзень донара" выклiкала ажыятаж сярод навучэнцаў БрДУ.
15 лiстапада аддзел арганiзацыi аховы здароўя прапанаваў студэнцтву здаць кроў непасрэдна ў комплексе спартовага факультэта. Звыш 120 маладых донараў атрымаюць 100 тысяч рублёў i 2 дадатковых дня вызвалення ад заняткаў. Са словаў медыцынскіх работнікаў, гэта колькасць толькi тых, каго паспелi запiсаць на прыём. Ахвотных жа было ў разы больш. Ужо а 13.00 запiс прыйшлося скончыць i на заўтра, 16 лiстапада прызначыць дадатковыя гадзiны прыёму.
Самi студэнты тлумачаць ажыятаж, жартуючы: "Заўтра ж святкуем "дзень студэнта" — лiшніх грошай не будзе".