Брытанскага лорда адхілілі ад партыі з-за "плану лоўлі Абамы"

У газеце распавядалася, быццам сябра партыі лейбарыстаў прапанаваў захапіць прэзідэнта ЗША Барака Абаму ў палон за ўзнагароду ў некалькі мільёнаў долараў. Гэтак ён нібыта хацеў адказаць на прызначаную амерыканскім урадам узнагароду ў 10 млн долараў за інфармацыю пра Хафіза Махамада Саіда. Гэтага заснавальніка радыкальнай ісламісцкай арганізацыі "Войска Бога" вінавацяць у нападзе на індыйскі мегаполіс Мумбаі ў лістападзе 2008 года. Тады ў выніку баёў былі забітыя 165 мірных жыхароў і дзевяць байцоў.

Брытанскі лорд, аднак, катэгарычна абверг сцвярджэнні пакістанскай прэсы, перадае ВВС. Ён выказаў здзіўленне свайму часоваму адхіленню ад партыйных абавязкаў.

На фота photo-day.ru  — паседжанне ў Палаце лордаў