Брытанская каралева Элізабэт II трапіла ў лякарню

Букінгемскі палац заявіў, што ўдзел каралевы ва ўсіх мерапрыемствах, запланаваных на наступны тыдзень, адменены.

У суботу 86-гадовая каралева мусіла быць ва Уэльсе на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Давыда Валійскага — святога заступніка краю. Як перадае ВВС, адмена Элізабэт II афіцыйнага візіту — вельмі рэдкі выпадак.

Тым часам прадстаўнік каралеўскага двара адзначыў, што здароўю манарха нічога не пагражае, і яна знаходзіцца ў добрым настроі.

Дарэчы, апошні раз каралеву шпіталізавалі 10 гадоў назад. Тады ёй зрабілі невялікую аперацыю на калене.

Фота — perevodika.ru