Брытанскі лекар даказаў, што можна памерці ад кахання

"Непераадольны страх, моцны душэўны боль ці, наадварот, радасць могуць прывесці да сардэчнай недастатковасці", — цытуе словы кардыёхірурга Аляксандра Ліёна газета Guardian. Высветлілася, што значны выкід адрэналіна паралізуе частку сэрца, а іншая мусіць пераносіць празмерныя нагрузкі. Раней памылкова лічылася, што адрэналін прымушае сэрца працаваць хутчэй.

Адкрыццё брытанскага навукоўца і лекара даказвае, што ў некаторых выпадках адрэналін становіцца прычынай смерці. "Сіндром разбітага сэрца" тлумачыць, чаму так шмат людзей памірае ў першыя дні пасля раптоўнай смерці сваіх блізкіх.