Брытанскіх турыстаў не пусцілі ў ЗША праз іх жарты ў Twitter

У выніку, грамадзянін Вялікабрытаніі разам са сваёй сяброўкай быў затрыманы ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса. Іх доўга дапытвалі, утрымлівалі ў кайданках у камеры і толькі пасля гэтага адправілі на радзіму.

Турыст тлумачыў паліцыі, што той фразай у Twitter ён спрабаваў сказаць, што плануе весела пагуляць у ЗША. Таксама "сілавікі" правяралі, ці сапраўды брытанцы планавалі раскапаць магілу Мэрэлін Манро, пра што таксама няўдала жартавалі ў Twitter, паведамляе газета The Sun.

Фота: swns.com