Брытанскія і амерыканскія спецслужбы супрацоўнічалі з Кадафі
Сведчанні гэтага выявілі супрацоўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
Яны знайшлі дакументы, згодна з якім выведкі ЗША і Вялікабрытаніі мелі цесныя сувязі з лівійскім рэжымам у час так званай "вайны з тэрорам" пасля нападаў 11 верасня 2001 года. Як сцвярджаецца, паперы былі знойдзены ў офісе Мусы Кусы, які, перш чым стаць міністрам замежных спраў, узначальваў выведку палкоўніка Кадафі.
Па словах праваабаронцаў, з 2002 па 2004 гады агенты ЦРУ захапілі некалькіх падазраваных у тэрарызме баевікоў і перадалі іх у Трыпалі "для допытаў". Мяркуецца, ЦРУ і МІ-6 таксама дзяліліся з лівійскай выведкай інфармацыяй аб дысыдэнтах, паведамляе ВВС.