Брытанцы правядуць назіральны палёт над Беларуссю

Палёт адбудзецца ў перыяд з 17 па 21кастрычніка, паведамляе агенцтва “РИА Новости”. Вайскоўцы з Вялікабрытаніі агледзяць тэрыторыю Беларусі, пасля чаго інспекцыйны палёт працягнецца над Расіяй.

Дамова па адкрытым небе была прынятая 27 дзяржавамі-ўдзельніцамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў 1992 годзе ў Хельсінкі. Яе мэта – умацаванне ўзаемаразумення і даверу  з прадастаўленнем усім удзельнікам магчымасці адкрыта збіраць інфармацыю аб узброеных сілах і мерапрыемствах, якія выклікаюць у іх заклапочанасць.